Твртко II
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Твртко.
Твртко II (басн.: Stjepan Tvrtko II Tvrtković, пам. 1443) — кароль Босніі (1404—1409); (1421—1443). Незаконны сын Твртка I; вёў працяглую барацьбу (1396—1404) за баснійскі прастол са знаццю, якая выбрала ў каралі Стэфана Остаю, з самім Остаем і, нарэшце, з Жыгімонтам Венгерскім. Толькі пры дапамозе князя Хрвоя Вукчыча Твртко стаў каралём Босніі. Гэтым тлумачыцца і яго залежнасць у некаторых выпадках ад Хрвоі. У цэлым жа, Твртко жыў у міры з суседзямі; туркам плаціў даніну; заступаўся за праваслаўных і патарэнаў. Народ называў Твртку справядлівым.
Хуткія факты Кароль Босніі, Папярэднік ...
Твртко II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Stjepan Tvrtko II Tvrtković | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан Остая | ||||||
Пераемнік | Стэфан Остая | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан Остаіч | ||||||
Пераемнік | Стэфан Томаш | ||||||
Нараджэнне | 1380-я[1] | ||||||
Смерць | 1443(1443) | ||||||
Род | Катраманічы | ||||||
Бацька | Твртко I | ||||||
Маці | Даратэя Відзінская[d] | ||||||
Жонка | Dorothy Garai[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць