Тваравы дыск
From Wikipedia, the free encyclopedia
У арніталогіі, тваравы дыск – гэта складкі скуры разам з размешчаным канцэнтрычнымі радамі вакол дзюбы жорсткім пер'ем. Тваравы дыск маецца на твары пераважна ў соў. Пер'е дыску рухомае і дазваляе рэгуляваць шырыню вушных шчылін з мэтай аптымальнага ўспрымання гукавых хваль.
Па форме тваравы дыск уяўляе сабой парабалу, якая збірае гукавыя хвалі і накіроўвае іх у вуха. Гэтыя ўтварэнні павышаюць адчувальнасць успрымання гукаў у соў, дазваляючы вызначыць месцазнаходжанне ахвяры па гукам з-пад снега, травы або расліннага покрыва.
У іншых відаў птушак, напрыклад у лунёў, маюцца менш выяўленыя тваравыя дыскі. У лунёў тэрмін тваравы дыск азначае пер'е вакол шыі, якое ўздымаецца ў адказ на гукі і, па сутнасці, павялічваючы тваравы дыск лунь паляпшае слых.
Лепш выражаны тваравы дыск ў сіпухі, тады як у савы барадатай ён мае найбольшыя памеры сярод птушак – да 110 мм.