From Wikipedia, the free encyclopedia
Тахар Рахім (фр.: Tahar Rahim; нар. 4 ліпеня 1981, Бельфор, Францыя) — французскі акцёр алжырскага паходжання, лаўрэат прэміі «Сезар» 2010 года за найлепшую мужчынскую ролю ў фільме «Прарок».
Тахар Рахім | |
---|---|
фр.: Tahar Rahim араб. طاهر رحيم | |
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1981[1][2][…] (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Leïla Bekhti[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 2588665 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Арана, Алжыр. У падлеткавым узросце глядзеў па некалькі фільмаў у дзень. Пачынаў захапляцца спортам, затым праграмаваннем, але ўрэшце рэшт вырашыў прысвяціць сябе кіно.
Падчас вучобы ва Універсітэце Поля Валеры (Манпелье) стаў галоўным героем дакументальнага фільма «Тахар, студэнт», паказанага на тэлеканале France 5.
У 2005 годзе пераехаў у Парыж і некаторы час вывучаў драматычнае мастацтва ў акцёрскай лабараторыі пад кіраўніцтвам Элен Зідзі-Шэруі. Паралельна ён працаваў на фабрыцы і падзарабляў у начным клубе.
У сярэдзіне 2006 года Тахар Рахім заключыў кантракт з агентам і неўзабаве быў запрошаны ў папулярны тэлесерыял «Абшчына», сцэнарыстам якога быў Абдэль Рауф Дафры. У той час Дафры ўжо напісаў першы варыянт сцэнарыя пра турэмнае жыццё, які збіраўся прапанаваць Жаку Адзіяру.
Ролю непісьменнага арабскага падлетка з няшчаснай сям’і, які трапляе ў турму і вучыцца жыць па яе законах, дасталася Рахіму не адразу — пробы доўжыліся тры месяцы. Жак Адзіяр неаднаразова падкрэсліваў, што шукаў на ролю Маліка Эль-Джэбены акцёра-дэбютанта, яшчэ не вядомага гледачам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.