From Wikipedia, the free encyclopedia
Яго Эксцэленцыя кардынал Тарчызіа Бертонэ (італ.: Tarcisio Bertone; нар. 2 снежня 1934, Рамана-Канавезе, Каралеўства Італія) — салезіянец (SDB), італьянскі кардынал. Дзяржаўны Сакратар Святога Прастола з 15 верасня 2006 па 15 кастрычнка 2013. Камерленга Рымска-каталіцкай царквы з 4 красавіка 2007 па 20 снежня 2014. Архібіскуп Верчэлі з 4 чэрвеня 1991 года па 13 чэрвеня 1995 года. Сакратар Кангрэгацыі Дактрыны Веры з 13 чэрвеня 1995 па 10 снежня 2002. Архібіскуп Генуі з 15 снежня 2002 па 15 верасня 2006 года. Кардынал-святар з тытулам царквы Санта-Марыя Аўсіліятрычэ ін віа Тускалана з 21 кастрычніка 2003 па 10 мая 2008 года. Кардынал-біскуп Фраскаці з 10 мая 2008.
22 чэрвеня 2006 года было абвешчана аб яго прызначэнні на пасаду кардынала-дзяржаўнага сакратара, які ён прыняў 15 верасня ад кардынала Анджэла Садана.
З моманту адрачэння папы рымскага Бенедыкта XVI 28 лютага 2013 года і да абрання 13 сакавіка 2013 года яго пераемніка, папы Францыска, Тарчызіа Бертонэ, як кардынал-камерленга, з’яўляўся часовым кіраўніком дзяржавы Ватыкан і захавальнікам Святога Прастола.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.