Танцорка ў цемры
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Танцорка ў цемры» (англ.: Dancer in the Dark) — музычны драматычны фільм 2000 года рэжысёра і сцэнарыста Ларса фон Трыера. Галоўныя ролі выканалі Б’ёрк, Катрын Дэнёў, Дэвід Морс[en], Петэр Стормарэ[en]. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Даніі, Германіі, Нідэрландаў, Італіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Швецыі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі[20].
«Танцорка ў цемры» — трэці фільм у трылогіі Трыера «Залатое сэрца» пасля карцін «Рассякаючы хвалі[en]» (1996) і «Ідыёты[en]» (1998).
Прэм’ера фільма адбылася 17 мая 2000 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 53-га Канскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена «Залатой пальмавай галіны» і Прыза за найлепшую жаночую ролю[en] для Б’ёрк. Кампазіцыя «I’ve Seen It All[en]» была намініравана на прэмію «Оскар» за найлепшую арыгінальную песню.