From Wikipedia, the free encyclopedia
Тансу Чылер (турэцк.: Tansu Çiller, нар. 24 мая 1946) — турэцкі эканаміст і палітык. Першая і адзіная жанчына, якая займала пасаду прэм’ер-міністра Турцыі (1993—1996). Міністр замежных спраў Турцыі (1996—1997).
Тансу Чылер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
турэцк.: Tansu Çiller | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сулейман Дэмірэль | ||||||
Пераемнік | Тансу Чылер | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Nahit Menteşe[d] | ||||||
Пераемнік | İsmet Sezgin[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Emre Gönensay[d] | ||||||
Пераемнік | İsmail Cem İpekçi[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тансу Чылер | ||||||
Пераемнік | Тансу Чылер | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тансу Чылер | ||||||
Пераемнік | Месут Йылмаз[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сулейман Дэмірэль | ||||||
Пераемнік | Mehmet Ağar[d] | ||||||
Нараджэнне |
24 мая 1946[1][2][…] (78 гадоў) |
||||||
Бацька | Necati Çiller[d] | ||||||
Муж | Özer Uçuran Çiller[d] | ||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Змяніўшы прафесарскія пасады ў некалькіх універсітэтах, актыўна занялася палітыкай з лістапада 1990, уступіўшы ў кансерватыўную Партыю дакладнага шляху. Была абрана ў парламент Турцыі ў 1991 годзе дэпутатам ад Стамбула, займала пасаду дзяржаўнага міністра эканомікі ў кааліцыйным урадзе С. Дэмірэля.
З 13 чэрвеня 1993 — лідэр партыі, прэм’ер-міністр Турцыі ў кааліцыйным урадзе Партыі дакладнага шляху і Сацыял-дэмакратычнай народнай партыі. Пасля выхаду сацыял-дэмакратаў з кааліцыі ў кастрычніку 1995 паспрабавала сфарміраваць урад меншасці, аднак урад не атрымаў падтрымкі парламента. Пасля гэтага пагадзілася на фармаванне новага кабінета з удзелам Рэспубліканскай народнай партыі, якая паглынула Сацыял-дэмакратычную народную партыю.
Займала таксама пасаду міністра замежных справаў Турцыі і віцэ-прэм’ера ў 1996—1997. Для барацьбы з курдскімі сепаратыстамі і Армянскім сакрэтным войскам вызвалення Арменіі звярталася да ўзмацнення сувязяў з антыдэмакратычнай сеткай арганізаванай злачыннасці, вядомай як «Глыбінная дзяржава». Гэта стала відавочна, калі пасля Сусурлуцкага скандалу яна выступіла з хвалебнай прамовай у адрас ультранацыяналіста, лідара вельмі правай арганізацыі «Шэрыя ваўкі» Абдулы Чатлы, які загінуў у аўтамабільнай катастрофе ў Сусурлуку.
У 1997 годзе, не паспеўшы сфарміраваць новы кабінет, адхілена ад улады (на пасадзе віцэ-прэм’ера) у выніку ваеннага перавароту.
У час яе праўлення было падпісана мытнае пагадненне паміж Турцыяй і ЕС.
Адным з яе галоўных дасягненняў з’яўляецца пераўтварэнне турэцкай арміі з арганізацыі, якая карысталася састарэлым узбраеннем часоў Другой сусветнай вайны, у сучасныя ўзброеныя сілы, здольныя з поспехам весці мабільную вайну супраць Курдскай працоўнай партыі. Ёй удалося пераканаць ЗША ўнесці Курдскую рабочую партыю ў спіс тэрарыстычных арганізацый, пазней дабілася такога ж рашэння ад ЕС.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.