From Wikipedia, the free encyclopedia
Лакаматыўнае дэпо «Талін-Вяйкэ» (эст.: Tallinn-Väike vedurite ringdepoo) — лакаматыўнае дэпо эстонскіх чыгунак у Таліне, якое належыць кампаніі Edelaraudtee.
Першапачаткова дэпо Талін-Вяйкэ было адкрыта ў лістападзе 1930 года для абслугоўвання вузкакалейнай чыгуначнай сеткі Эстоніі. На тэрыторыі дэпо меўся круг для абароту лакаматываў. Абслугоўванне вузкакалейнай тэхнікі працягвалася да 1971 года, калі ўсе магістральныя вузкакалейныя лініі былі перашыты на шырокую каляіну.
У 1991 годзе дэпо было выведзена з падпарадкавання дэпо Талін-Коплі і стала самастойным.
У 1997 годзе пасля рэарганізацыі чыгуначнай кампаніі EVR дэпо адышло да кампаніі Edelaraudtee, якая абслугоўвае перавозкі дызель-цягнікамі ў межах Эстоніі і цягнікамі далёкага накіравання. У 2008 годзе ў сувязі з рэарганізацыяй дэпо Талін-Коплі ў Талін-Вяйкэ былі перададзены ўсе дызельныя цягнікі і цеплавозы, раней прыпісаныя да ЦЧ Талін-Коплі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.