Тальяці
горад у Самарскай вобласці Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Талья́ці[5] (руск.: Толья́тти, да 1964 года — руск.: Ставрополь) — горад (з 1780 года) у Расіі, гарадская акруга ў складзе Самарскай вобласці. Насельніцтва 705,5 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1737 годзе.
| ||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны ў сярэднім цячэнні ракі Волгі, на яе левым беразе, за 95 км уверх па цячэнні ад Самары.
Сучасны Тальяці — буйны прамысловы і эканамічны цэнтр. Горадаўтваральным прадпрыемствам з’яўляецца ААТ «АўтаВАЗ». Таксама ў горадзе размешчаны аўтамабільны завод кампаніі «GM-АВТОВАЗ» і мноства прадпрыемстваў па вытворчасці аўтакампанентаў і матэрыялаў, буйнейшымі з якіх з’яўляюцца «Автовазагрегат» і «Вазинтерсервис». Таксама ў горадзе размешчаныя заводы цэментавага машынабудавання, суднарамонтна-механічны, трансфарматарны, супрацьпажарнага абсталявання, завод ахоўных пакрыццяў і пластмас, «Завод тэхналагічнага абсталявання». Таксама развіты хімічная галіна і электраэнергетыка.