Талавера-дэ-ла-Рэйна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Талавера-дэ-ла-Рэйна (ісп.: Talavera de la Reina) — горад у цэнтры Іспаніі, у правінцыі Таледа. Заступнікі горада — святы Ісідор і святая дзева дэль Прада. Заснаваны рымлянамі. Талавера была заваявана арабамі ў 712 годзе. Яны ўмацавалі горад высокімі сценамі, пабудавалі палацы і мячэці. Каля Талаверы ў 950 годзе кароль Леона Раміра II нанёс сур’ёзнае паражэнне арміі маўраў. У 1083 годзе кароль Кастыліі Альфонса VI вярнуў Талаверу і аднавіў у горадзе хрысціянскую рэлігію. Прамысловы і камерцыйны цэнтр. Вытворчасць керамікі.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||||||||||||
Закрыць