Тактычная група «Беларусь» (укр.: Тактична група «Білорусь») — група добраахвотнікаў з Беларусі, якая ўдзельнічала ва ўзброеным канфлікце на Данбасе. Прымала ўдзел у баявых дзеяннях на баку Украіны спачатку ў складзе Добраахвотніцкага Украінскага Корпуса «Правага сектара», а пасля ў складзе разнастайных фармаванняў Украінскай Добраахвотніцкай Арміі і Узброеных сілах Украіны[1].

Хуткія факты Тактычная група «Беларусь», Гады існавання ...
Тактычная група «Беларусь»
Thumb
Гады існавання са студзеня 2015 года
Краіна  Украіна
Уваходзіць у ДУК "Правы сектар"
Тып воінскае фарміраванне
Удзел у Вайна на ўсходзе Украіны
Знакі адрознення Сцяг Украіны
Закрыць

Гісторыя

Тактычная група «Беларусь» была створана ў студзені 2015 года ў пасёлку Пескі Данецкай вобласці, яе фармаванне праводзілася ў прыфрантавой зоне[2]. Афіцыйна ДУК «Правы сектар» аддаў загад пра стварэнне Тактычнай групы «Беларусь» толькі ў жніўні 2015 года, але да таго часу яна ўжо дэ-факта дзейнічала восем месяцаў. Матэрыяльным забеспячэннем групы ў значнай ступені займаўся дабрачынны фонд «Валошка».

Байцы Тактычнай групы «Беларусь» прымалі ўдзел у баях за Аўдзееўку, Пескі, Валнаваху, Мар’інку[3].

Першапачаткова група налічвала 26 чалавек, але да 2016 года іх было ўжо больш за 30. Паводле ўнутранай дамоўленасці, дакладная колькасць групы ніколі не агучвалася, каб гэтая інфармацыя не трапіла да спецслужбаў Рэспублікі Беларусь. Вядомыя імёны і пазыўныя некаторых байцоў: грамадскі актывіст Ян Мельнікаў, былыя палітвязні Эдуард Лобаў і Васіль Парфянкоў[4], а таксама асобы з пазыўнымі: «Рустам Док»[5], «Шляхціч», «Зубр», «Ваяр», «Тур»[6]. Большую частку групы складалі добраахвотнікі, якія прытрымліваліся нацыяналістычных поглядаў.

У ліпені 2017 года інфармацыйныя рэсурсы групы былі ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў па рашэнні суда Цэнтральнага раёна Мінска[7].

9 сакавіка 2022 года падчас уварвання Расіі ва Украіну Тактычная група «Беларусь» у сваіх сацыяльных сетках заявіла пра аб’яднанне ў батальён імя Кастуся Каліноўскага, які пазней быў ператвораны ў полк.[8] Камандзір палка Каліноўскага — Дзяніс Прохараў, у 2015 годзе ваяваў пад Мар’інкай Данецкай вобласці ў складзе тактычнай групы «Беларусь»[9].

У верасні 2022 года МУС Беларусі прызнала інтэрнэт-рэсурсы тактычнай групы «Беларусь» і іншых беларускіх воінскіх фарміраванняў ва Украіне экстрэмісцкім фарміраваннем[10].

Загінулыя байцы

10 жніўня 2015 года ў баі пад Белай Каменкай быў цяжка паранены 33-гадовы беларус Алесь Чаркашын з пазыўным «Тарас», які быў адным са стваральнікаў групы. Знаходзіўся ў коме і памёр 28 жніўня[11]. У тым жа баі быў забіты іншы стваральнік ды каардынатар групы Віталь Ціліжэнка[12].

13 сакавіка 2022 года пад Кіевам загінуў камандзір групы батальёна Кастуся Каліноўскага Аляксей Скобля (31 год) з пазыўным «Тур», які быў у складзе Тактычнай групы «Беларусь».[13][14][15]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Радыё Свабода. Ва Ўкраіне загінуў беларус, які служыў у элітным украінскім атрадзе . Радыё Свабода (13 сакавіка 2022).

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.