Тайланд
краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тайла́нд, Каралеўства Тайланд — краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Мяжуе з М’янмай на поўначы, з Лаосам на поўначы і ўсходзе, з Камбоджай на ўсходзе, з Малайзіяй на поўдні, таксама з поўдня абмываецца Сіамскім залівам і Андаманскім морам.
| |||||
Гімн: «Пхленг чат» | |||||
Заснавана | 1238 | ||||
Афіцыйная мова | тайская | ||||
Сталіца | Бангкок | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Кароль Лідар Нацыянальнага Савета па Падтрыманні Міру і Парадку | Маха Вачыралангкорн Прают Чан-Ача | ||||
Дзярж. рэлігія | будызм | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 50-я ў свеце 514 000 км² 0,4% | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2015) • Шчыльнасць | 67 959 000 чал. (20-я) 132 чал./км² | ||||
ІРЧП (2011) | ▲ 0,682[1] (сярэдні) (103-ы) | ||||
Валюта | ฿ бат (THB) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .th | ||||
Код ISO (Alpha-2) | TH | ||||
Код ISO (Alpha-3) | THA | ||||
Код МАК | THA | ||||
Тэлефонны код | +66 | ||||
Часавыя паясы | +7 |
Тайланд — канстытуцыйная манархія. Кароль Тайланда — Пхуміпон Адульядэт, дзясяты кароль дынастыі Чакры, правіць з 1946 (найбольшы тэрмін у гісторыі краіны)[2]. Кароль з'яўляецца кіраўніком дзяржавы, вярхоўным галоўнакамандуючым, абаронцам будызму і гарантам усіх рэлігій.
Тайланд размяшчаецца на 51 месцы ў свеце паводле агульнай плошчы, якая складае каля 513 тысяч, і на 20 месцы паводле густанаселенасці, маючы каля 64 мільёнаў чалавек. Сталіца і найбуйнейшы горад Бангкок з'яўляецца палітычным, камерцыйным, прамысловым і культурным цэнтрам Тайланда. Каля 75 % насельніцтва складаюць этнічныя тайцы, 14 % мае кітайскае паходжанне, а 3 % этнічна з'яўляюцца малайцамі[3], астатнія належаць да меншасцей, як то моны, кхмеры і розныя горныя плямёны. Афіцыйнай мовай краіны з'яўляецца тайская. Асноўнай рэлігіяй з'яўляецца будызм, які вызнаюць каля 95 % насельніцтва.
У Тайландзе назіраўся хуткі эканамічны рост у перыяд паміж 1985 і 1995 гадамі, і ў цяперашні час краіна з'яўляецца індустрыяльнай і найбуйнейшым экспарцёрам. Турызм таксама ўносіць значны ўнёсак у эканоміку Тайланда, гэта значыць краіна з'яўляецца радзімай многіх вядомых турыстычных курортаў. У Тайландзе знаходзяцца каля 5,2 млн легальных і нелегальных мігрантаў[4], таксама ў краіне пражывае невялікая колькасць іншаземцаў з развітых краін[5].