Табын-Богда-Ола
From Wikipedia, the free encyclopedia
Табы́н-Бо́гда-О́ла[1] — горны масіў на паўднёвым усходзе Алтая, размешчаны ў вобласці сыходжання межаў Расіі, Манголіі і Кітая.
Хуткія факты Табын-Богда-Ола, Краіны ...
Табын-Богда-Ола | |
---|---|
Краіны | |
Горная сістэма | Алтайскія горы |
Найвышэйшая вяршыня | Куйтэн-Уул |
Вышыня | 4374 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Найвышэйшы пункт масіву — гара Куйтэн-Уул (Найрамдал), 4374[2] (4356[1][3], да 4049[4], да 4653[5]) м, яна размешчана ў аймаку Баян-Улгій і з’яўляецца найвышэйшым пунктам Манголіі.
Масіў складзены з метамарфічных сланцаў і гранітаў. Рэльеф пераважна горны. 36 ледавікоў, найбуйнейшыя сярод якіх ледавік Патаніна і ледавік Пржэвальскага[3]. Каля падножжа гор зараснікі карлікавай бярозы, вышэй — альпійскія лугі, горныя тундры, каменныя россыпы. У далінах рэк на паўднёвых схілах лістоўнічныя лясы.