![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5c/Arnolfo_di_Cambio_-_Tabernacle_of_StJohnLateran.jpg/640px-Arnolfo_di_Cambio_-_Tabernacle_of_StJohnLateran.jpg&w=640&q=50)
Табернакль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Таберна́кль[1] (ад лац.: Tabernaculum — шацёр) — у каталіцкіх храмах збудаванне для захоўвання прадметаў рэлігійнага пакланення, часта багата аздобленае (разьбой, скульптурнымі выявамі). Яго правобразам з’яўляецца Скінія з Каўчэгам Запавету.
- Табернакль у многіх еўрапейскіх мовах — уласна сам куфар са Святымі Дарамі, у праваслаўнай царкве называецца даразахавальніцай.
- Табернакль у архітэктуры — характэрная пераважна для гатычнага царкоўнага дойлідства вежападобная адкрытая прыбудова або архітэктурна аформленая ніша ў алтарнай сцяне, прызначаная для размяшчэння статуй.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5c/Arnolfo_di_Cambio_-_Tabernacle_of_StJohnLateran.jpg/640px-Arnolfo_di_Cambio_-_Tabernacle_of_StJohnLateran.jpg)