From Wikipedia, the free encyclopedia
Тааві Рыйвас (эст.: Taavi Rõivas; 26 верасня 1979, Талін, СССР) — эстонскі палітык, прэм’ер-міністр Эстоніі з 26 сакавіка 2014 года[3]. З’яўляецца адным з самых маладых кіраўнікоў глаў дзяржаў і ўрадаў у свеце.
Тааві Рыйвас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
эст.: Taavi Rõivas | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрус Ансіп | ||||||
Пераемнік | Юры Ратас | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Marko Torm[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ханна Пеўкур | ||||||
Нараджэнне |
26 верасня 1979[1][2] (45 гадоў) |
||||||
Жонка | Луіза Вярк[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тааві Рыйвас нарадзіўся ў Таліне ў 1979 годзе, там ён вучыўся ў школе. Скончыў Тартускі ўніверсітэт. З юных гадоў ён з’яўляўся членам Партыі Рэформаў.
Са снежня 2012 года ён займае пасаду міністра сацыяльных спраў. Да гэтага, у перыяд 2011—2012 гадоў ён быў старшынёй парламенцкай камісіі па справах ЕС. Ён таксама працаваў старшынёй фінансавай камісіі Рыйгікогу і саветнікам прэм’ер-міністра Андруса Ансіпа па пытаннях сацыяльнай і сямейнай палітыкі. У 2004—2005 гадах ён займаў пасаду старэйшыны талінскага раёна Хааберсты, перад гэтым быў саветнікам і кіраўніком бюро міністра народанасельніцтва.
У пачатку сакавіка 2014 года прэм’ер-міністр краіны Андрус Ансіп заявіў, што ён вырашыў застацца толькі кіраўніком партыі і пакінуць пасаду главы ўрада. Па яго рэкамендацыі прэзідэнт краіны Тоамас Хендрык Ільвес 15 сакавіка назваў кандыдатам у прэм’ер-міністры краіны Тааві Рыйваса[4]. Прысягу новы ўрад прынёс 26 сакавіка[5].
Тааві Рыйвас жыве ў грамадзянскім шлюбе з поп-спявачкай Луізай Вярк, у іх ёсць дачка Мійна Рыхана 2009 года нараджэння[6][7]. Акрамя эстонскай мовы ведае англійскую, рускую і фінскую[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.