Сі́таўкавыя, плі́скавыя (Motacillidae) — сямейства пеўчых птушак атрада вераб’інападобных.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Невялікіх памераў птушкі са стройным сілуэтам. Даўжыня 12-23 см, маса 20-30 г. Галава невялікая, дзюба тонкая, прамая. Ногі падоўжаныя з тонкімі цэўкай і пальцамі, кіпцюр задняга пальца доўгі, амаль прамы. Крылы завостраныя, хвост падоўжаны; характэрная рыса птушак — частае калыханне хвастом уверх-уніз. Афарбоўка разнастайная, тыповыя белыя палі па краях хваста, палавы дымарфізм ад слабога да прыкметнага. Песня складаецца з шчэбету і свісту.
Распаўсюджаны ўсясветна, акрамя палярных абласцей і некаторых астравоў. У Еўропе прадстаўленыя свірстунамі і ўласна пліскамі. Большасць сітаўкавых — жыхары адкрытых біятопаў, сустракаюцца ад мораў, узбярэжжаў да альпійскага пояса і каменных асыпкаў гор на вышыні звыш 5000 м. Найбольш разнастайныя і шматлікія ў стэпах, лугах, саванах, антрапагенных ландшафтах, па берагах вадаёмаў; нямногія жыхары лясоў аддаюць перавагу ўзлеску і палянам.
Віды ўмераных шырот пералётныя.
Сілкуюцца бесхрыбтовымі, у асноўным казуркамі. Корм збіраюць на зямлі, камянях, раслінах (звычайна ў прыземным ярусе), ловяць у паветры.
Гняздуюцца асобнымі парамі або некампактнымі пасяленнямі, як правіла на зямлі, радзей — у хованках. У кладцы 4-6 яец, наседжвае звычайна самка, птушанят выкормліваюць абодва бацькі.
Каля 64 відаў, падзяляюцца на 5 родаў:
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X