адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сіня́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сіняўка.
Сіняўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Клецкі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сіняўка |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 688 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Слабодкаўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 22 верасня 1980 года ў склад Кухчыцкага сельсавета перададзена вёска Жомайдзь[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2180 чалавек[3], з іх 96,1 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,0 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 1688 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.