From Wikipedia, the free encyclopedia
Сіндба́д (ад перс.: سندباد — Sandbād,араб. السندباد البحري — as-Sindibād al-Baḥri) — імя легендарнага марака, які трапляе ў мноства фантастычных прыгод падчас падарожжаў праз мора на ўсход ад Афрыкі і на поўдзень ад Азіі. Калекцыя гісторый яго падарожжаў складае «Сем падарожжаў Сіндбада-марахода» у кнізе «Тысяча і адна ноч» і заснаваная часткай на рэальным вопыце ўсходніх мараплаўцаў, часткай — на антычнай паэзіі, такой, як «Адысея» Гамера, а часткай — на індыйскіх і персідскіх цудоўных апавяданнях — «мірабіліях».
Лічыцца, што правобразам Сіндбада быў кітайскі мараплавец эпохі дынастыі Мін Чжэн Хэ які меў будысцкую мянушку Саньбаа — «Тры Скарбы» або «Тры Каштоўнасці». Згодна з Нідэмам , нягледзячы на несумненна мусульманскае паходжанне, гэта мянушка служыць напамінам пра «тры каштоўнасці ». У сваіх плаваннях Саньбаа здзейсніў 7 падарожжаў у Заходні акіян.
Па матывах казак знята мноства мастацкіх і мультыплікацыйных фільмаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.