Сімяон I
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сімяон I Вялікі (864 ці 865 — 27 мая 927) — князь Балгарыі з 893 года, з 918 года — цар. Трэці сын князя Барыса I, бацька Пятра I.
Сімяон I Вялікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Симеон I Велики | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Расатэ | ||||||
Пераемнік | Пётр I | ||||||
Нараджэнне |
864(0864) |
||||||
Смерць |
27 мая 927[1] |
||||||
Род | Дынастыя Крума[d] | ||||||
Бацька | Барыс I[2] | ||||||
Маці | Марыя[d] | ||||||
Жонка | Марыя Сурсувул[d] | ||||||
Дзеці | Іван[d], Пётр I[d][2], Боян Маг[d][2] і Міхаіл Балгарскі[d][2] | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Прыналежнасць | Балгарыі | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прыйшоў да ўлады пасля таго, як Барыс I зрынуў свайго сына Уладзіміра, які ўзначаліў паганскую рэакцыю. З імем цара Сімяона звязаны Залаты век балгарскай дзяржавы. Яго ваенныя кампаніі супраць Візантыйскай імперыі, венграў і сербаў, давялі балгарскую дзяржаву да тэрытарыяльнага апагею, параўнальнага толькі з эпохай Крум. Балгарыя ператварылася ў самую магутную дзяржаву на Балканах і ва ўсёй Усходняй Еўропе. У яго часы Балгарыя распасціралася ад Будапешта, паўночных схілаў Карпат і Дняпра на поўначы да Адрыятычнага мора на захадзе, Эгейскага мора на поўдні і Чорнага мора на ўсходзе. Эпоха Сімяона I характарызавалася беспрэцэдэнтным культурным уздымам, названым пасля залатым векам балгарскай цывілізацыі.