Сімфанічны аркестр Кёльнскага радыё
From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з Аркестрам Заходнегерманскага радыё.
Сімфанічны аркестр Кёльнскага радыё, або Сімфанічны аркестр Заходнегарманскага радыё (ням.: WDR Sinfonieorchester Köln, англ.: Cologne Radio Symphony Orchestra) — нямецкі сімфанічны аркестр, які размяшчаецца ў Кёльне. Заснаваны ў 1927 г., пасля Другой Сусветнай вайны адноўлены ў 1947 г.
Хуткія факты Сімфанічны аркестр Кёльнскага радыё, Асноўная інфармацыя ...
Сімфанічны аркестр Кёльнскага радыё | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | класічная музыка |
www1.wdr.de/orchester-un… | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Найбольшай вядомасцю карыстаецца праца аркестра з музыкай XX стагоддзя. Аркестр Кёльнскага радыё — адзін з самых значных інтэрпрэтатараў музыкі Лучана Берыа і Карлхайнца Штокхаўзена. Заслугоўваюць увагі таксама запісы ўсіх сімфоній Шастаковіча, ажыццёўленыя пад кіраўніцтвам Рудольфа Баршая, і опер Рыхарда Штрауса «Электра» і «Дафна».