Сідра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сідра (гіст. Вялікі Сірт, Syrtis Maior) — буйны заліў Міжземнага мора ля берагоў Лівіі.
Хуткія факты Сідра, Краіна ...
Сідра | |
---|---|
31°46′ пн. ш. 18°30′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Плошча | каля 57 тыс км² |
Найбольшая глыбіня | 1 374 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сідра (значэнні).
Глыбіня да 1374 м, шырыня да 465 км (пры ўваходзе ў заліў). Прылівы да 0,4 м. На беразе — горад Бенгазі і шэраг нафтаналіўных портаў. Здабыча тунца.
Падчас Другой сусветнай вайны заліў быў арэнай дзвюх марскіх бітваў паміж ВМФ Італіі і Вялікабрытаніі. Прававы статус Вялікага Сірта юрыдычна не ўрэгуляваны дагэтуль. Лівійскі ўрад разглядае ўвесь заліў як свае тэрытарыяльныя воды. Гэта пазіцыя неаднаразова абарачалася міжнароднымі ўскладненнямі — гл. Інцыдэнт у заліве Сідра, 1981 і Інцыдэнт у заліве Сідра, 1989.