From Wikipedia, the free encyclopedia
Сібель Сібер (прозвішча пры нараджэнні Ададземір; нар. 13 снежня 1960, Нікасія) — палітык прызнанай толькі Турцыяй Турэцкай Рэспублікі Паўночнага Кіпра. Займала пасаду прэм’ер-міністра ТРСК з чэрвеня па верасень 2013 года, яна стала першай жанчынай, якая займала гэтую пасаду. Таксама ў 2013—2018 гадах з’яўлялася старшынёй асамблеі ТРПК. Сібер стала другой пасля Фацьмы Экенаглу жанчынай, якая займала гэтую пасаду.
Сібель Сібер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | İrsen Küçük[d] | ||||||
Пераемнік | Özkan Yorgancıoğlu[d] | ||||||
Нараджэнне |
13 снежня 1960 (63 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася 13 снежня 1960 года ў Нікасіі. Яе бацька, Алтай Ададземір, быў настаўнікам пачатковых класаў з паселішча Мелусея, маці Айсель — хатняй гаспадыняй з Клаўдзіі. Паколькі бацьку перыядычна прызначалі ў розныя школы, сям’я ўвесь час пераязджала.
Ва ўзросце 16 гадоў Сібель паступіла на медыцынскі факультэт Стамбульскага ўніверсітэта, на гэты перыяд прыпаў пік палітычных інцыдэнтаў з удзелам студэнтаў[4]. У 1983 годзе яна скончыла ўніверсітэт, атрымаўшы кваліфікацыю лекара. У 1987 годзе яна завяршыла спецыялізацыю на лекара, які спецыялізуецца на ўнутраных хваробах, практыку праходзіла ў шпіталі Шышлі Этфаль. Пасля заканчэння навучання вярнулася на Кіпр і працавала ў прыватнай клініцы. У 1989 годзе вывучала дыябет і эндакрыналогію ў Віргінскім універсітэце.
У 1983 годзе апублікавала ў газеце з самым высокім на той момант тыражом артыкул, у якім крытыкавала сістэму аховы здароўя ТРСК.
У 2015 годзе балатавалася ў прэзідэнты ТРСК, але прайграла, заняўшы па колькасці набраных галасоў 3-е месца пасля Дэрвіша Эраглу і Мустафы Акынджы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.