From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяргей Уладзіміравіч Палунін (нар. 20 лістапада 1989 года, Херсон, Украінская ССР) — расійскі артыст балета ўкраінскага паходжання.
Сяргей Уладзіміравіч Палунін | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | укр.: Сергій Володимирович Полунін |
Род дзейнасці | артыст балета, акцёр, мадэль |
Дата нараджэння | 20 лістапада 1989 (34 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прэм’ер Каралеўскага балета ў Лондане (2007—2012, у сезоне 2012—2013 года — запрошаны саліст). Пакінуўшы Англію, працаваў у трупах пад кіраўніцтвам Ігара Зяленскага: прэм’ер Маскоўскага музычнага тэатра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі (2012—2016), запрошаны саліст Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета (2012—2016); запрошаны саліст Баварскага дзяржаўнага балета (з 2016). 12 жніўня 2019 года прызначаны выконваючым абавязкі рэктара Акадэміі харэаграфіі Севастопаля. Таксама з 5 снежня 2019 года прызначаны дырэктарам Тэатра оперы і балета Севастопаля, у якога пакуль няма будынка і трупы, а адміністрацыя новага тэатра размяшчаецца не ў Севастопалі, а ў Маскве[2].
У жніўні 2018 года выступіў на фестывалі «Опера ў Херсанесе», які праходзіў у Крыме. У канцы лістапада 2018 года ён быў унесены ва ўкраінскую базу сайта «Міратворца» нараўне з іншымі «памагатымі сепаратыстаў і агентамі Крамля».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.