From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяргей Аляксандравіч Астроўскі (укр.: Сергій Олександрович Островський; нар. 3 кастрычніка 1960, Баранавічы, СССР) — украінскі вайсковец. Генерал-лейтэнант. Намеснік камандуючага сухапутнымі войскамі Украіны (2010—2011). Кавалер Ордэна Багдана Хмяльніцкага III ступені.
Сяргей Аляксандравіч Астроўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1960 |
Месца нараджэння | Баранавічы, СССР |
Прыналежнасць | СССР → Украіна |
Род войскаў | Механізаваныя войскі Украіны |
Гады службы | 1982 — 2011 |
Званне | генерал-лейтэнант |
Камандаваў |
6-я асобная механізаваная брыгада (2004) 8-ы армейскі корпус (2004—2010) |
Бітвы/войны | Іракская вайна |
Узнагароды і званні |
У 1982 годзе скончыў Кіеўскае вышэйшае танкавае інжынернае вучылішча, у 1991 — Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў імя Р. Маліноўскага, у 2003 — Нацыянальная акадэмія абароны Украіны.
Праходзіў службу ў войсках Забайкальскай і Кіеўскай ваенных акругаў на пасадах камандзіра танкавага ўзвода, камандзіра танкавай роты, начальніка штаба — намесніка камандзіра танкавага батальёна, камандзіра танкавага батальёна.
З 1991 года працягваў службу ў заходняй групе войскаў (былая група савецкіх войск у Германіі), Прыкарпацкай ваеннай акрузе і Заходнім аператыўным камандаванні на пасадах намесніка камандзіра танкавага палка, камандзіра мотастралковага палка, намесніка камандзіра механізаванай дывізіі, начальніка штаба — першага намесніка камандзіра механізаванай дывізіі і камандзіра дывізіі.
У 2003 годзе прызначаны намеснікам камандуючага 13-га армейскага корпуса Заходняга аператыўнага камандавання. Пазней стаў камандзірам 6-й асобнай механізаванай брыгады ў Рэспубліцы Ірак. З лістапада 2004 і да мая 2010 года камандаваў 8-м армейскім корпусам Узброеных Сіл Украіны[1].
У 2010 годзе прызначаны намеснікам камандуючага Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны. У 2011 годзе падаў рапарт на адстаўку.
Пасля пачатку ў 2014 годзе расійска-ўкраінскага канфлікту ўзяў на сябе кіраўніцтва Жытомірскім абласным штабам «Нацыянальнага Руху Супраціву»[2].
Жанаты, мае дачку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.