From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэмюэл Ба́рклі Бекет[7] (англ.: Samuel Barclay Beckett; 13 красавіка 1906 — 22 снежня 1989) — ірландскі празаік , паэт , драматург , эсэіст, прадстаўнік тэатра абсурду.
Сэмюэл Бекет | |
---|---|
Samuel Beckett | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | брыт. англ.: Samuel Barclay Beckett[1] |
Псеўданімы | Andrew Belis |
Дата нараджэння | 13 красавіка 1906[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 снежня 1989[4][5] (83 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Ірландыя |
Жонка | Suzanne Dechevaux-Dumesnil[d] |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, мовазнавец, кінарэжысёр, сцэнарыст, гулец у крыкет, паэт, раманіст, драматург, перакладчык, настаўнік, інтэлектуал, змагар Французскага супраціву, відэамастак |
Гады творчасці | 1929—1989 |
Кірунак | мадэрнізм, тэатр абсурду |
Жанр | драматычны фільм |
Мова твораў | французская і англійская |
Дэбют | «Больш брэша, чым кусае» |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | Нобелеўская прэмія (1969) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Бекетава сям'я (раней Becquet) быццам бы выводзілася з роду Гугенотаў і перабралася ў Ірландыю з Францыі пасля адхілення Нантскага Эдыкту ў 1685 годзе, хаця гэтая тэорыя здаецца непраўдападобнай[8]. Бекеты былі вернікамі Ірландскага Касцёла. Сямейны дом, Кулдрынег у Дубліне ў раёне Фоксрок, быў вялікай сядзібай з садам і тэністым кортам, пабудаванай у 1903 годзе Бекетавым бацькам Вільямам. Сядзіба і сад, разам з навакольнымі краявідамі, дзе Сэмюэл Бэкет часта шпацыраваў са сваім бацькам, недалёкі Леапардстаўн Рэйскоўрс, чыгуначны вакзал у Фоксрок і вуліца Харкоўрт, апошняя станцыя гарадской лініі, — усе гэтыя месцы выступаюць у яго ранняй прозе і дзеятворах.
Пяцігадовым хлопчыкам, Бекет хадзіў у мясцовую музычную школку, дзе ўпершыню пачаў вывучаць музыку, а пасля перайшоў у Эрльсфард Хаус Скул, якая размяшчалася ў цэнтры горада, непадалёк ад вуліцы Харткоўрт. У 1919 годзе Бэкет пайшоў у Партора Роял Скул у Эніскілене, Каўнты Ферменег — школа, у якой вучыўся таксама Оскар Уайльд. Будучы прыроджаным атлетам, Бекет выдатна гуляў у крыкет у ролі леваручнага бітнага і леваручнага сярэднехуткага кідалы. Пазней ён гуляў за Дублінскі ўніверсітэт і згуляў дзве першалігавыя гульні супраць Нортхемптоншайр. У выніку Бекет стаў адзіным лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры, якому быў прысвечаны артыкул у Уіздэн Крыкетэрс Альманак — бібліі крыкету.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.