Сыктыўкар
горад у Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сыктыўка́р[2] (руск.: Сыктывкар) — горад (з 1780 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рэспублікі Комі. Насельніцтва 247,5 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1586 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на левым беразе ракі Сысала, за 1515 км на паўночны ўсход ад Масквы.
Сыктыўкар — вялікі прамысловы цэнтр на поўначы Расіі. Горад мае каля 40 буйных прамысловых прадпрыемстваў, адна траціна якіх мае ўсерасійскае значэнне. Асноўнымі вытворцамі з’яўляюцца Сыктыўкарскі ЛВК — першае прадпрыемства цэлюлозна-папяровай прамысловасці ў рэспубліцы і фабрыка нятканых матэрыялаў — першае прадпрыемства тэкстыльнай прамысловасці ў рэспубліцы, Сыктыўкарскі ЛДК — прадпрыемства дрэваапрацоўкі. Прамысловасць горада прадстаўленая больш, чым 10 галінамі. На долю лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прыходзіцца каля 62 % таварнай прадукцыі.
У горадзе шэраг вышэйшых навучальных устаноў і іх філіялаў, самымі буйнымі з якіх з’яўляюцца: Сыктыўкарскі дзяржаўны ўніверсітэт, Комі дзяржаўны педагагічны інстытут, Сыктыўкарскі лясны інстытут, Комі рэспубліканская акадэмія дзяржаўнай службы і кіравання. Ёсць Комі навуковы цэнтр Расійскай акадэміі навук.