From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяпа́н Фё́даравіч Шу́таў (30 студзеня (паводле старога стылю 17 студзеня) 1902, маёнтак Скубейкава, Бабруйскі павет, Мінская губерня — 17 красавіка 1963, Кіеў, Украіна) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, камандзір 20-й гвардзейскай танкавай брыгады (5-ы гвардзейскі танкавы корпус), палкоўнік, двойчы Герой Савецкага Саюза 1944.
Сцяпан Фёдаравіч Шутаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 (30) студзеня 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 красавіка 1963[1] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | танкавыя войскі СССР |
Гады службы | 1918 — 1921, 1924 — 1944 |
Званне |
|
Бітвы/войны |
Грамадзянская вайна ў Расіі, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Нарадзіўся ў маёнтку Скубейкава, Бабруйскі павет, Мінская губерня (цяпер вёска Дварэц у Глускім раёне Магілёўскай вобласці). З беларускай сялянскай батрацкай сям’і. У складзе чырвонагвардзейскіх і партызанскіх аддзелаў удзельнічаў у баях супраць нямецкіх і польскіх войскаў у Беларусі. З 1924 года член ВКП(б), па партмабілізацыі накіраваны ў шэрагі Чырвонае Арміі.
У 1927 годзе скончыў Аб’яднаную ваенную школу імя УЦВК, у 1930 — Ваенна-палітычныя курсы, у 1932 — Ленінградскія бранетанкавыя курсы ўдасканалення, у 1937 — акадэмічныя курсы ўдасканалення пры Ваеннай акадэміі механізавання і матарызацыі і ў 1943 — акадэмічныя курсы ўдасканалення каманднага складу. Да вайны камандаваў танкавай ротай, батальёнам.
Вялікую Айчынную вайну пачаў камандзірам танкавага батальёну, ваяваў на Заходнім, Волхаўскім, Варонескім, 1-м і 2-м Украінскіх франтах у пасадах камандзіра батальёна, танкавага палка, брыгады, намесніка камандзіра 9-го гвардзейскага механізаванага корпуса. Удзельнічаў у бітве пад Масквой, на Курскай Дузе, фарсіраваў Днепр, вызваляў Кіеў. За фарсіраванне Дняпра і вызваленне Кіева, за ўмелае кіраўніцтва брыгадай і выяўленыя пры гэтым гераічнасць і мужнасць 10 студзеня 1944 г. ганараваны званнем Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалём «Залатая Зорка» (№ 2158[2]). Другой «Залатой Зоркай» быў узнагароджаны за ўзорнае выкананне заданняў камандавання падчас Яска-Кішынёўскай аперацыі 13 верасня 1944 г. У адным з баёў быў цяжка паранены ў руку і пасля яе ампутацыі ў верасні 1944 выйшаў у адстаўку. Быў узнагароджаны таксама яшчэ адным Ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга і медалямі.
Жыў у Кіеве, дзе і памёр пасля цяжкай хваробы. Пахаваны тамсама на Байкавых могілках.
Бронзавы бюст двойчы Героя Савецкага Саюза Шутава ўсталяваны на яго радзіме ў пасёлку Глуск, яго імем названая вуліца Вуліца Сцяпана Шутава ў Маскве і Кіеве, а таксама цеплаход «Сцяпан Шутаў» у Верхнедняпроўскім рачным параходстве[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.