![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/08/Flag_of_the_Crimean_Tatar_people.svg/langbe-640px-Flag_of_the_Crimean_Tatar_people.svg.png&w=640&q=50)
Сцяг крымскіх татар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг крымскіх татар уяўляе сабой палотнішча блакітнага колеру з жоўтай эмблемай (тарак-тамга, Тарак-тамга — крымскатат.: Taraq tamğa /taraq tamɣa/) у верхнім левым куце.
Сцяг крымскіх татар | |
---|---|
![]() |
|
Зацверджаны |
1 кастрычніка 1917 года Паўторна: 30 ліпеня 1991 года |
Прапорцыя | 2:3 (радзей 1:2) |
Упершыню сцяг быў прыняты Курултаем (нацыянальным сходам) крымскіх татар у 1917 годзе, пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі[1].
30 чэрвеня 1991 году скліканым Курултаем гэты сцяг быў паўторна прыняты ў якасці Нацыянальнага (этнічнага)[2].
![]() |
Пастанова Курултая крымскататарскага народа «Аб нацыянальным сцягу і нацыянальным гімне крымскататарскага народа»
З’яўляючыся пераемнікам Курултая 1917 года і працягваючы традыцыі нацыянальнай дзяржаўнасці крымскататарскага народа, Курултай пастанаўляе:
Прынятае на Курултаі крымскататарскага народа. г. Сімферопаль, 30 чэрвеня 1991 года. |
![]() |
З 2010 года 26 чэрвеня адзначаецца крымскімі татарамі як дзень крымскататарскага сцяга[3].
22 ліпеня 2012 года Курултай крымскататарскага народа V склікання пастанавіў даручыць Меджлісу крымскататарскага народа распрацаваць і прэзентаваць на зацвярджэнне Курултаем крымскататарскага народа VI склікання Палажэнне «Аб нацыянальным сцягу крымскататарскага народа», у якім урэгуляваць пытанне апісання, парадак афіцыйнага выкарыстання і прававой абароны нацыянальнага сцяга крымскататарскага народа[4].