Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
<table class="infobox infobox-e8c5bc9871742a4d " style="width:250px" data-name="Сцяг заморскай абшчыны
Французская Палінезія" >Сцяг заморскай абшчыны
Французская ПалінезіяФранцыя
Зацверджаны 4 снежня 1985 Прапорцыя 2:3
Дзяржаўны сцяг Французскай Палінезіі — прыняты ў 1984 годзе.
Сцяг Французскай Палінезіі ўяўляе сабой прамавугольнае палатно з трыма гарызантальнымі палосамі чырвонага, белага і чырвонага колераў. Шырыня цэнтральнай белай паласы ў два разы большая за шырыню чырвоных палос. У цэнтры белай паласы размешчана выява сімвала Французскай Палінезіі: палінезійскае каноэ з чырвонымі ветразямі на фоне 10 сонечных прамянёў і 5 шэрагаў марскіх хваль сіняга і белага колераў.
На каноэ знаходзяцца стылізаваныя выявы пяці чалавечкаў карычневага колеру, якія сімвалізуюць пяць архіпелагаў Французскай Палінезіі. Сонечныя прамяні сімвалізуюць жыццё. Акіян сімвалізуе багацце.[1]
Сучасны сцяг быў прыняты 20 лістапада 1984 года на аснове сцяга Таіці[2], які адрозніваецца адсутнасцю ў цэнтральнай частцы сцяга эмблемы.
Па сваім статусе Французская Палінезія з'яўляецца заморскай супольнасцю Францыі, таму нароўні са сцягам Французскай Палінезіі на ўрадавых установах і падчас правядзення афіцыйных мерапрыемствах вывешваецца таксама сцяг Францыі.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.