![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e0/Flag_of_Louisiana.svg/langbe-640px-Flag_of_Louisiana.svg.png&w=640&q=50)
Сцяг Луізіяны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Луізіяны (англ.: Flag of Louisiana) - адзін іх дзяржаўных сімвалаў амерыканскага штата Луізіяна.
Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру, у цэнтры якога намалявана птушынае гняздо, усярэдзіне якога пелікан корміць крывёю сваіх птушанят. Ніжэй намаляваная стужка з надпісам Union, Justice, and Confidence (з англ.: Саюз, справядлівасць і вера - дэвіз штата).
На працягу XIX стагоддзя пелікан на пячатцы штата традыцыйна адлюстроўваўся з трыма кроплямі крыві на грудзях. Аднак у больш познія гады гэтая традыцыя парушылася, як на прынятым у 1912 годзе сцягу, так і на пячатцы штата. Пасля таго, як васьмікласнік з сярэдняй каталіцкай школы ў Хуме звярнуў на гэта ўвагу заканадаўцаў штата, яны ў 2006 годзе адпаведна змянілі апісанне сцяга і пячаткі штата.