![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/22/Flag_of_West_Virginia.svg/langbe-640px-Flag_of_West_Virginia.svg.png&w=640&q=50)
Сцяг Заходняй Віргініі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Заходняй Віргініі (англ.: Flag of West Virginia) - адзін з сімвалаў амерыканскага штата Заходняя Віргінія.
Сцяг штата Заходняя Віргінія | |
---|---|
![]() |
|
Зацверджаны | 7 сакавіка 1929 |
Прапорцыя | 10:19 |
Сцяг штата Заходняя Віргінія ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з цёмна-сіняй паласой па перыметры сцяга. У цэнтры сцяга намаляваны герб з пячаткай штата. Герб сімвалізуе асноўныя заняткі і прыродныя рэсурсы штата. Пад гербам намаляваная стужка з дэвізам штата Montani Semper Liberi (з лац.: горцы заўсёды вольныя). Злева ад вялікай каменнай глыбы, абвітай плюшчом, стаіць фермер, справа - шахцёр. На камені дата ў тры радкі June 20 1863 - дата ўваходжання штата ў ЗША. Перад каменем ляжаць дзве вінтоўкі, на якіх ляжыць чырвоны фрыгійскі каўпак. Герб абвівае рададэндрон - адзін з сімвалаў штата.
Белы колер палотнішча сімвалізуе чысціню намераў, сіняя аблямоўка сцяга сімвалізуе ЗША.