Сцяг Гаіці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны сцяг Гаіці прыняты 25 лютага 1986.
Хуткія факты Сцяг Рэспублікі Гаіці, Зацверджаны ...
Закрыць
Уяўляе сабой двухколернае палатно, якое складаецца з дзвюх роўнавялікіх гарызантальных палос. Блакітная паласа размешчана зверху, чырвоная — знізу. У цэнтры сцяга змешчаны герб Гаіці на белым квадраце: пальма, пакрытая шапкай свабоды, пад пальмай — баявыя трафеі і дэвіз: «У яднанні — сіла».
Чырвоны і сіні колеры палос сцяга, узыходзяць да колераў палос на сцягу Францыі. У гэтым выпадку яны выступаюць у якасці сімвалічнага ўвасаблення саюза мулатаў і чарнаскурых. Фрыгійскі каўпак, узняты на верхавіну пальмы, тлумачыцца як сімвал свабоды.