![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/16/Flag_of_Bavaria_%2528striped%2529.svg/langbe-640px-Flag_of_Bavaria_%2528striped%2529.svg.png&w=640&q=50)
Сцяг Баварыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Баварыі (ням.: Staatsflagge Bayerns) — адзін з сімвалаў федэральнай зямлі Свабодная дзяржава Баварыя.
Сцяг Свабоднай дзяржавы Баварыя | |
---|---|
Германія | |
![]() «Паласаты сцяг» |
|
![]() |
|
Зацверджаны | 16 лістапада 1953 |
Прапорцыя |
![]() |
Афіцыйна ў Баварыі два сцягі, абодва прынятыя 16 лістапада 1953 года, абодва маюць прапорцыі 3:5, абодва выкарыстоўваюць традыцыйныя колеры зямлі — белы і блакітны. Нормы, у якім выпадку выкарыстоўваецца той ці іншы сцяг адсутнічаюць.
У першым варыянце («паласаты сцяг») выкарыстоўваецца палотнішча з памерамі бакоў 3 да 5, верхняя палова белая, ніжняя — блакітная.
У другім варыянце («дыяментавы сцяг») выкарыстоўваецца чаргаванне белых і блакітных ромбаў («дыяментаў»). Пры гэтым колькасць ромбаў не павінна быць меншай за 21, а зрэз ромба ў правым верхнім вугле павінен быць белага колеру.[1]
Выява герба Баварыі на сцягу не з'яўляецца законнай,[2] але часам выкарыстоўваецца.