From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Інданезіі (індан.: Sang Saka Merah-Putih («Свяшчэнны бела-чырвоны») або Bendera Merah-Putih («Чырвона-белы сцяг»), таксама проста званы Merah-Putih («Чырвона-белы»)[1]) — палатно, якае складаецца з дзвюх роўнавялікіх гарызантальных палос: чырвонай зверху і белай знізу ў прапорцыі 2:3[1]. Колеры сцяга ўзяты ад колераў каралеўства Маджапахіт, якое дасягнула свайго росквіту ў XIV стагоддзі. Пасля Другой сусветнай вайны краіна абвясціла незалежнасць 17 жніўня 1945 і зацвердзіла чырвона-белы сцяг дзяржаўным. Дызайн сцяга з тых часоў застаўся ранейшым. Калі Інданезія зацвердзіла гэты сцяг як дзяржаўны, адбыўся канфлікт з Манака з-за падабенства сцягоў (гл. Сцяг Манака), аднак пратэст быў адхілены з прычыны таго, што сцяг Інданезіі па паходжанні больш старажытны, чым сцяг Манака.
Сцяг Рэспублікі Інданезія | |
---|---|
Зацверджаны | 17 жніўня 1945 |
Прапорцыя | 2:3 |
Аўтар сцяга | Маджапахіт |
Гюйс Рэспублікі Інданезія |
|
Прапорцыя | 2:3 |
Гюйс Інданезіі выкарыстоўваецца Ваенна-марскімі сіламі Інданезіі на ўсіх выкарыстоўваемых ваенных караблях[2]. Гюйс складаецца з 9 белых і чырвоных гарызантальных палос. З-за палос завецца Ular-ular Perang («баявыя змеі»). Гюйс таксама ўзыходзіць да часоў каралеўства Маджапахіт. Каралеўства Маджапахіт, якое было марской дзяржавай, выкарыстоўвала падобныя сцягі на сваіх суднах[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.