From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцепаніда Міхайлаўна Артахінава (нар. 13 верасня 1989) — расійская спартсменка па стральбе з лука, бронзавы прызёр Паралімпійскіх гульняў 2012 у асабістым заліку. Майстар спорту міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту Расіі.
Сцепаніда Артахінава | |
---|---|
Пол | жаночы |
Поўнае імя | Сцепаніда Міхайлаўна Артахінава |
Спецыялізацыя | стральба з лука |
Нарадзілася |
13 верасня 1989[1] (35 гадоў) |
Грамадзянства | Расія |
Альма-матар | |
Гады кар’еры | з 2008 |
Рабочы бок | правы |
Трэнеры |
Сталяроў Руслан Андрэевіч; Іксман Андрэй Андрэевіч |
Нарадзілася ў сяле Улахан-Мунку Алёкмінскага ўлуса Якуцкай АССР. Вучылася ў школе № 21 г. Якуцка. Пасля заканчэння Маскоўскага дзяржаўнага сацыяльна-гуманітарнага інстытута (МДСГІ) працуе юрыстам у Доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў, спартсмен-інструктар у Школе вышэйшага спартыўнага майстэрства (Якуцк). Вучыцца ў магістратуры Інстытута фізічнай культуры і спорту ПУФУ.
Стральбой з лука пачала займацца з 2007 года, быўшы студэнткай першага курса МДСГІ. У маі 2008 года Сцепаніда Артахінава выйграла свой першы турнір, прысвечаны Дню Перамогі, у чэрвені — перамагла на чэмпіянаце краіны. З тых часоў неаднаразова перамагала і займала прызавыя месцы на чэмпіянатах і кубках Расіі сярод асоб з паразай апорна-рухальнага апарата (ПАДА).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.