Сухапутныя войскі Расійскай Федэрацыі — адзін з трох відаў войскаў Узброеных сіл Расіі, прызначаны для вядзення ваенных (баявых) дзеянняў пераважна на сушы.
СВ УС РФ | |
---|---|
Гады існавання | з 1992 года |
Краіна | Расія |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі |
Тып | сухапутныя войскі |
Колькасць | 280 000 |
Дыслакацыя | |
Удзел у |
Прыднястроўскі канфлікт Грамадзянская вайна ў Таджыкістане Першая чачэнская вайна Другая Чачэнская вайна Пяцідзённая вайна Сірыйскі канфлікт Расійска-ўкраінская вайна |
Вядомыя камандзіры | Алег Леанідавіч Салюкоў[d] |
Сайт | structure.mil.ru/structu… |
Агульные звесткі
СВ УС Расіі складаюцца з органаў кіравання, арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў і фарміраванняў родаў войскаў (мотастралковых і танкавых войскаў, ракетных войскаў і артылерыі, войскаў СПА) і спецыяльных войскаў (разведвальных, сувязі, РЭБ, інжынерных, РХБ абароны, тэхнічнага забеспячэння, аховы тылу, часцей і арганізацый тылу) і службаў УС. З’яўляюцца найбольш шматлікім і разнастайным па ўзбраенні і спосабам баявых дзеянняў відам Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. Прызначаныя для адлюстравання агрэсіі праціўніка на кантынентальных тэрыторыях ваенных дзеянняў, абароны тэрытарыяльнай цэласнасці і нацыянальных інтарэсаў Расіі[1].
Гісторыя
Сухапутныя войскі былі створаны ў маі 1992 года ў якасці пераемніка Сухапутных войскаў УС СССР. На першапачатковым этапе стварэння ў РФ уласных узброеных сіл, Сухапутныя войскі, у тым ліку, сутыкнуліся з шэрагам праблем аб’ектыўнага характару. Па-першае, Сухапутныя войскі як і ў цэлым Узброеныя сілы ва ўмовах распаду СССР сутыкнуліся з агульным крызісам недафінансавання. Па-другое, у кіраўніцтве краіны ў той час не мелася адзінага дакладнага ўяўлення пра тое, якімі павінны быць Узброеныя сілы РФ у цэлым, і Сухапутныя войскі як іх састаўная частка.
Сухапутныя войскі Расіі ў 90-я ўдзельнічалі ў аднаўленні канстытуцыйнага парадку ў Чачэнскай Рэспубліцы, што выявіла шматлікія недахопы першых ваенных рэформ у РФ. Так, ва ўмовах адсутнасці ў Сухапутных войсках укамплектаваных па поўным складзе часцей, камандаванне вымушана было фармаваць зводныя часці, камплектуючы іх злучэннямі з розных часцей з усёй краіны.
Ва ўмовах нарастаючага крызісу даверу да войска 16 мая 1996 года Прэзідэнт РФ падпісаў указ № 722 «Аб пераходзе да камплектаванню пасадаў радавога і сяржанцкага складу УС і іншых войскаў РФ на прафесійнай аснове»[2], якія планавалі пераход арміі на прафесійную аснову да 2000 году.
Да 1998 года ў Сухапутных войсках сфарміраваны 3 новыя паўнавартасныя дывізіі і 4 брыгады, якія цалкам былі ўкамплектаваны асабістым складам.
У 2003 годзе пры міністры абароны РФ С. Б. Іванаве быў прапанаваны новы план рэфармавання, згодна з якім усе часці і злучэнні пастаяннай гатоўнасці павінны былі быць пераведзены на кантрактны спосаб камплектавання, астатнія ж часці і злучэнні, базы захоўвання, а таксама ваенныя ўстановы камплектаваліся б вайскоўцамі па прызыву. Але пры гэтым сістэма мабілізацыйнага разгортвання так і заставалася без зменаў. Праграма ж поўнага пераходу часцей пастаяннай гатоўнасці на кантракт была сарвана з-за недахопу рэсурсаў.
Такім чынам, да 2008 года хоць і былі дасягнуты пэўныя станоўчыя зрухі ў рэфармаванні арміі, аднак ні адна рэформа так і не была даведзена да канца.
Узброены канфлікт у Паўднёвай Асеціі 2008 г. паскорыў прыняцце кіраўніцтвам краіны і ваенным ведамствам канчатковага рашэння аб адмове ад мабілізацыйнай сістэмы, якая існавала яшчэ з савецкіх часоў, і неабходнасці стварэння ў Сухапутных войсках часцей і злучэнняў, здольных у максімальна кароткія тэрміны вырабіць разгортванне і баявое вылучэнне да месца выканання задачы.
У 2010 годзе быў зменены ваенна-адміністрацыйны падзел РФ шляхам скасавання ўсіх шасці ваенных акругаў са стварэннем чатырох узбуйненых ваенных акругаў (Аб’яднаных стратэгічных камандаванняў): Заходняй, Паўднёвай, Цэнтральнай і Усходняй, прычым пад кіраванне новых акругаў таксама былі перададзеныя сілы ВПС і СПА, і флаты. Колькасць упраўленняў армій пры гэтым была даведзена да 10[3].
Узбраенне
Сухапутныя войскі Расійскай Федэрацыі абсталёўваюцца пераважна тэхнікай расійскай і савецкай вытворчасці. У іх склад уваходзіць буксіруемая і самаходная артылерыя (гарматы, гаўбіцы, мінамёты, рэактыўныя сістэмы залпавага агню ад 122 да 300 мм), танкі, бронетранспарцёры, браняваныя разведвальныя машыны, баявыя машыны пяхоты, самаходныя СТРК, сродкі СПА (складаюцца з гарматных, зенітных, ракетных і ракетна-гарматных комплексаў блізкага, малога, сярэдняга і далёкага радыуса дзеяння). Транспартныя патрэбы задавальняюцца грузавікамі і лёгкімі ўтылітарнымі ўседарожнікамі. На ўзбраенні маюцца таксама разведвальныя беспілотнікі.
Стралковая ўзбраенне складаецца з аўтаматычных і ручных гранатамётаў; рэактыўных гранат і агнямётаў; пераносных супрацьтанкавых і зенітных ракет; пісталетаў; штурмавых, снайперскіх і буйнакаліберных вінтовак; ручных, адзіных і буйнакаліберных кулямётаў.
Зноскі
- Сухопутные войска (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2016. Праверана 28 лютага 2013.
- Красная звезда. 18 мая 1996
- Некоторые черты нового облика Архівавана 15 лістапада 2018.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.