Сустрэча Марыі з Лізаветай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сустрэча Марыі з Лізаветай, або Адведзіны Найсвяцейшай Дзевы Марыі (лац.: Visitatio Mariae) — сустрэча Дзевы Марыі з Праведнай Лізаветай, якая адбылася праз некалькі дзён пасля Дабравешчання. Падзея апісана ў Евангеллі паводле Лукі (Лк. 1:39-56).
У Каталіцкай царкве свята Адведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі адзначаецца 31 мая[1].