Сусветны банк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сусветны банк — афіцыйная назва: Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (англ.: The International Bank for Reconstruction and Development, IBRD).
Сусветны банк англ.: World Bank | |
---|---|
| |
Краіна | |
Штаб-кватэра |
Вашынгтон, ЗША |
Адрас | 1818 H Street NW, Washington, DC 20433, USA |
Тып арганізацыі | Міжнародная арганізацыя |
Афіцыйная мова | англійская |
Кіраўнікі | |
Прэзідэнт | Дэвід Малпас |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 27 снежня 1945 |
Кантактная інфармацыя | |
Галіна | development aid[d] |
Член у | 184 дзяржаў-членаў |
Афіцыйны сайт Сусветнага банка | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачаў сваю дзейнасць 25 чэрвеня 1946 года ў выніку рашэння на канферэнцыі ў Брэтан Вудз (англ.) (бел. у ліпені 1944 года (тады і быў заснаваны). Галоўнай мэтай яго стварэння была адбудова знішчанай у Другой сусветнай вайне Еўропы і Японіі. Таксама мэтай была дапамога ў развіцці краін Азіі, Лацінскай Амерыкі і Афрыкі. Цяпер ён працуе з 124 краінамі.
Хоць тэрмін «Сусветны банк» адносіцца да двух з пяці спецыялізаваных агенцтваў, якія працуюць разам у Групе Сусветнага банка: Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця і Міжнароднай асацыяцыі развіцця (англ.: The International Development Association), але паўсюль ужываецца гэты тэрмін толькі для вызначэння банка. Астатнія тры агенцтвы дзейнічаюць у рамках Групы Сусветнага банка: Міжнародная фінансавая карпарацыя, Міжнародны цэнтр вырашэння інвестыцыйных спрэчак і Агенцтва многабаковых інвестыцыйных гарантый.
Сусветны банк не з’яўляецца банкам у звыклым значэнні. Ён ажыццяўляе доўгатэрміновыя пазыкі са зніжанымі працэнтамі для найбольш бедных краін-удзельніц і прадпрыемстваў (пасля атрымання ўрадавых гарантый), датацыі, тэхнічную дапамогу для праграм, прызначаных для барацьбы з узбраеннем, і фінансуе развіццё такіх галін жыцця, як ахова здароўя, адукацыя, ахова асяроддзя і развіццё інфраструктуры. Але за гэта ён патрабуе пэўных палітычных зрухаў, такіх як барацьба з карупцыяй, развіццё дэмакратыі, і найважнейшае — развіццё прыватнага сектара эканомікі.
Грошы на выдзяленне крэдытаў слабаразвітым краінам паходзяць ад унёскаў краін-удзельніц, аплаты краінамі ранейшых крэдытаў і дзякуючы эмісіі аблігацый на сусветных грашовых біржах.