Сусветная спадчына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сусветная спадчына (англ.: World Heritage, фр.: Patrimoine Mondial, ісп.: Patrimonio Mundial) — выдатныя культурныя і прыродныя каштоўнасці, якія складаюць здабытак усяго чалавецтва.
У 1972 ЮНЕСКА прыняла Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны (увайшла ў сілу ў 1975). Ратыфікавалі канвенцыю ў пачатку 1992 года 123 краіны-ўдзельніцы.
Статус аб'екта Сусветнай спадчыны дае наступныя перавагі:
- дадатковыя гарантыі захаванасці і цэласнасці ўнікальных прыродных комплексаў;
- павышае прэстыж тэрыторый і кіруючых імі ўстаноў;
- спрыяе папулярызацыі ўключаных у Спіс аб'ектаў і развіццю альтэрнатыўных відаў прыродакарыстання (у першую чаргу, экалагічнага турызму);
- забяспечвае прыярытэтнасць у прыцягненні фінансавых сродкаў для падтрымкі аб'ектаў сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, у першую чаргу, з Фонду сусветнай спадчыны;
- спрыяе арганізацыі маніторынгу і кантролю за станам захаванасці прыродных аб'ектаў.
Станам на 2006 год у спісе Сусветнай спадчыны 830 аб'ектаў (у тым ліку 644 культурных, 162 прыродных і 24 змешаных).
Дзяржавы, на тэрыторыі якіх размешчаныя аб'екты Сусветнай спадчыны, бяруць на сябе абавязацельствы па іх захаванню.