![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/Islam_by_country.png/640px-Islam_by_country.png&w=640&q=50)
Суніты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Суніты (ад араб. أهل السنة Ахль ас-Суна ас салафія — людзі Суны) — паслядоўнікі найбольш шматлікага напрамку ў ісламе. Існуюць таксама значныя адрозненні ў прынцыпах юрыдычных рашэнняў, у характары святаў, у адносінах да іншаверцаў, у дэталях малітваў і інш.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/Islam_by_country.png/640px-Islam_by_country.png)
зялёны: суніцкія раёны, чырвоны: шыіцкія раёны, сіні: Ібадзіты
Па колькасці суніты складаюць больш аднаго мільярда чалавек — больш за 90 % усіх ад усіх, хто вызнае іслам.
Вярхоўная ўлада ў халіфаце, па меркаванні сунітаў, павінна належаць халіфу, якога выбіраюць ўсёй абшчынай. Шыіты ж прызнаюць законнай толькі ўказанні прарока Мухамада на перадачу ўлады яго нашчадкам па лініі яго стрыечнага брата Алі. У шыіцкім ісламе адсутнічаюць царква і святары, аналагічныя, напрыклад, хрысціянскім, а суніцкія багасловы (Алім), у адрозненне ад шыіцкіх, не карыстаюцца правам выносіць ўласныя рашэнні па найбольш важных пытаннях рэлігійнага і грамадскага жыцця. Такім чынам, пасада багаслова ў сунізме зводзіцца перш за ўсё да тлумачэння свяшчэнных тэкстаў.