Сунь Ятсен (кіт.: 孫逸仙; 12 лістапада 1866 — 12 сакавіка 1925) — кітайскі рэвалюцыянер і палітычны дзеяч, адзін з найбольш шаноўных палітычных дзеячаў у Кітаі[11] і Тайвані[12]. Сунь адыграў важную ролю ў звяржэнні дынастыі Цынь, апошняй імператарскай дынастыі Кітая. Сун быў першым прэзідэнтам Кітайскай Рэспублікі, якая была заснавана ў 1912 годзе і пазней стаў адным з заснавальнікаў кітайскай нацыянальнай народнай партыі Гаміньдан, дзе служыў у якасці першага кіраўніка[13]. Сунь Ятсен з’яўляецца аб’яднальнай фігурай у пост-імперскім Кітаі, і застаецца ўнікальным кітайскім палітыкам XX стагоддзя, які шырока шануецца ў народзе з абодвух бакоў Тайванскага праліва.
Хуткія факты Сунь Ятсен, надзвычайны прэзідэнт Кітайскай Рэспублікі[d] ...
Закрыць
Хоць Сунь лічыцца адным з найвялікшых лідараў сучаснага Кітая, яго палітычнае жыццё праходзіла ў сталай барацьбе, якая суправаджалася частымі высылкамі. Пасля перамогі рэвалюцыі, ён хутка пазбавіўся ўлады, бо ваенныя кантралявалі большую частку краіны. Ятсен не дажыў да таго моманту, калі яго партыя ўмацавала сваю ўладу над краінай падчас Паўночнай экспедыцыі. Гаміньдан утварыла далікатны саюз з камуністамі, але пазней ён быў парушаны пасля яго смерці. Галоўная спадчына Суна Ятсена палягае ў распрацаванай ім палітычнай філасофіі вядомай як Тры народныя прынцыпы: нацыяналізм, дэмакратыя і дабрабыт народа. У 1940 годзе Сунь Ятсен пасмяротна атрымаў тытул «айцец нацыі».