Суліца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Су́ліца[1][2] — разнавіднасць кідальнай зброі.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Суліца (значэнні).
Уяўляе сабой кароткую дзіду, мае жалезны наканечнік даўжынёй 15—20 см і дрэўка (ратовішча[1]) даўжынёй 1,2—1,5 м. Наканечнік з дрэўкам злучалі ўтулкай або тронкамі.
Актыўна выкарыстоўвалася ва ўсходняй і паўночнай Еўропе ў перыяд IX—XIII стагоддзяў як баявая і паляўнічая зброя. Згадваецца ў «Слове пра паход Ігараў» як зброя рускіх і палавецкіх воінаў[1]. У рускай конніцы суліца выкарыстоўвалася да канца XVII стагоддзя[1]. На тэрыторыі Беларусі наканечнікі суліц знойдзены пры раскопках у Браславе, Дрысвятах, Крычаве і ў іншых месцах[2].