Суд над Дональдам Трампам па абвінавачванні ў падробцы фінансавай дакументацыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
30 сакавіка 2023 года вялікае журы Манхэтэна прад’явіла абвінавачванні Дональду Трампу, прэзідэнту Злучаных Штатаў з 2017 па 2021 год, за яго меркаваную ролю ў скандале, звязаным з выплатай грошай порнаакторцы Стормі Дэніелс перад прэзідэнцкімі выбарамі 2016 года[1][2][3]. Гэта першы выпадак у гісторыі, калі былому або дзейнаму прэзідэнту ЗША выстаўленае крымінальнае абвінавачванне[4][5][6].