Суд над Ісусам у Сінедрыёне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Суд над Ісусам у Сінедрыёне — падзея жыцця Ісуса Хрыста пасля Яго арышту ў Іерусаліме і да допыту ў Понція Пілата. Гэта падзея запісана ва ўсіх чатырох кананічных Евангеллях Новага Запавету, хоць у Евангеллі паводле Яна прама не згадваецца судовае разбіральніцтва ў Сінедрыёне.
Ісус на судзе як правіла не вядзе ніякай абароны і рэдка адказвае на абвінавачванні, тым не менш асуджаецца яўрэйскімі ўладамі, калі Ён не адмаўляецца, што Ён ёсць Сын Божы. Яўрэйскія лідары затым вядуць Ісуса да Понція Пілата, намесніку Рымскай Іўдзеі, і просяць смяротнага прысуду з-за Яго сцвярджэння, што Ён ёсць Цар Іўдзейскі.
Судовы працэс, як паказана ў Евангеллях, часова адбываецца неафіцыйна ў ноч на чацвер, а затым зноў афіцыйна раніцай у пятніцу.