чашнік літоўскі, староста крэўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Судзімонт Доргевіч (1390-я[1] — пасля 1440[1]) — літоўскі баярын, вялікі чашнік літоўскі (зг. 1409), староста крэўскі (1433—1434).
Судзімонт Доргевіч | |
---|---|
| |
Нараджэнне | 1390 |
Смерць | 1440 |
Род | Судзімонтавічы[d] |
Бацька | Доргій[d] |
Дзеці | Алехна Судзімонтавіч |
Сын Доргія, магчыма, але няпэўна тоеснага Доргію, аднаму са сведак Віленска-Радамскай уніі ў 1401 годзе. Пазнейшыя крыніцы называюць Доргія братам Осціка. Зыходзячы з генеалагічных легенд, дакументальных і тапанімічных звестак Уладзіслаў Сямковіч прапанаваў гіпатэтычную генеалогію братоў, паводле яе, яны сыны Сірпуція, які мог быць нашчадкам іншага Сірпуція, брата вялікага князя Трайдзеня. Аднак, Сямковіч у значнай ступені грунтаваў сваю гіпотэзу на так званай уставе Альгерда пра крэваў, якую лічаць фальсіфікатам Тэадора Нарбута[2]. Схема паводле гіпотэзы Сямковіча пададзена ніжэй.
Осцік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сірпуцій | Ліздзейка | Віршул | Сірпуцій | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Доргі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
У кожным разе, імаверна, Судзімонт быў стрыечным братам Радзівіла Осцікавіча[1]. Служыў вялікаму князю Вітаўту пры якім і ўзвысіўся.
У 1431 годзе быў паслом вялікага князя Свідрыгайлы да польскага караля Уладзіслава Ягайлы. Удзельнічаў у заключэнні 1.9.1431 года перамір’я ў Чартарыйску, якім завяршылася Луцкая вайна 1431 года. Удзельнічаў у заключэнні Скірстымонскага дагавора 1432 года з Лівонскім ордэнам. Пасля перавароту Жыгімонта Кейстутавіча ў 1432 годзе стаў на яго бок у феадальнай вайне 1432—1437 гадоў. Як староста крэўскі ўдзельнічаў у заключэнні Гарадзенска-Троцкай уніі 1432—1433 гадоў. У 1434 годзе быў адным з паслоў вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча на перамовах з Тэўтонскім ордэнам у Рацёнжку.
За службу вялікім князям атрымаў шэраг маёнткаў, бо́льшая іх частка вылучана са складу Лагойскага княства[3]. Так, 15 жніўня 1434 года Судзімонт атрымаў сёлы Хожава, Палачаны, Лучаны і двор над ракой Качутай (Лучаны і рака Качута не лакалізаваны). Таксама яму належала Талятава каля Крэва. У 1440-х гадах атрымаў таксама 22 сялянскія службы («человеков») са складу Аболецкай воласці[4].
На дакуменце 1434 года захавалася пячатка Судзімонта з яго кляйном (геральдычным знакам).
У шлюбе з невядомай на імя і паходжанне жонкай, меў трох сыноў — Алехну, Мікалая Кміту і Івашку (Яна), яны карысталіся гербам «Трубы».
У 1998 годзе Смалявічам, упершыню згаданым каля 1448 года як уладанне Доргевіча, нададзены герб, у правым чырвоным полі якога выяўлены срэбны знак Судзімонта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.