Стэфка Кастадзінава
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стэфка Георгіева Кастадзінава (балг.: Стефка Георгиева Костадинова; нар. 25 сакавіка 1965 г., Плоўдзіў) — балгарская лёгкаатлетка, скакуха ў вышыню, чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў 1996, двухразовая чэмпіёнка свету, прэзідэнт Балгарскага алімпійскага камітэта.
Стэфка Кастадзінава | |
---|---|
балг.: Стефка Георгиева Костадинова | |
Род дзейнасці | скакун у вышыню |
Дата нараджэння | 25 сакавіка 1965[1] (59 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Веравызнанне | праваслаўе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кастадзінава выйгравала два чэмпіянаты свету на адкрытым паветры (1987 і 1995). У памяшканні яна станавілася лепшай пяць разоў (1985, 1987, 1989, 1993 і 1997), чаго не ўдавалася яшчэ нікому.
Свой першы рэкорд свету Кастадзінава ўстанавіла 1 чэрвеня 1986 года ў Сафіі, і тады ён быў роўны 2,08 м. Праз год, 30 жніўня 1987 года — на чэмпіянаце свету ў Рыме яна палепшыла ўласнае дасягненне яшчэ на сантыметр.
Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры яна занялася спартыўна-арганізацыйнай работай, была віцэ-прэзідэнтам Балгарскай лёгкаатлетычнай федэрацыі, віцэ-прэзідэнтам Балгарскага алімпійскага камітэта, 11 лістапада 2005 года стала яго прэзідэнтам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.