Стэрылізацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стэрыліза́цыя[1] (ад лац.: sterilis — бясплодны) — вызваленне розных рэчываў, прадметаў, харчовых прадуктаў ад жывых мікраарганізмаў і іх спор[1] шляхам уздзеяння фізічнымі і хімічнымі фактарамі, таксама фільтраваннем[2] праз бактэрыяльныя фільтры (халодная стэрылізацыя).
Да фізічных фактараў стэрылізацыі адносяцца: кіпячэнне, награванне, апрацоўка сухой парай, парай пад ціскам, ультрафіялетавым і іанізавальным выпраменьваннем, ультрагукам, плазмай). Хімічныя фактары: апрацоўка газападобнымі рэчывамі і растворамі хімічных прэпаратаў.
Стэрылізацыя робіцца з мэтай прадухілення заносу мікраарганізмаў у арганізм жывёл і чалавека, недапушчэння мікробнага разбурэння розных матэрыялаў, прадуктаў, кансерваў, мікробнага забруджання пры правядзенні мікрабіялагічных даследаванняў.