![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/09/Steve_Davis_at_Snooker_German_Masters_%2528Martin_Rulsch%2529_2014-01-29_11.jpg/640px-Steve_Davis_at_Snooker_German_Masters_%2528Martin_Rulsch%2529_2014-01-29_11.jpg&w=640&q=50)
Стыў Дэвіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стыў Дэвіс (англ.: Steve Davis; нар. 22 жніўня 1957, Лондан, Англія) — былы англійскі прафесiйны гулец у снукер. Шасціразовы чэмпіён свету (1981, 1983, 1984, 1987, 1988, 1989), шасціразовы пераможца чэмпіянату Вялікабрытаніі (1980, 1981, 1984, 1985, 1986, 1987), трохразовы пераможца Мастэрс (1982, 1988, 1997) і, такім чынам, адзін з дзесяці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгралі ўсе тры турніры трайной снукернай кароны. Былы лідар сусветнага рэйтынгу (1983–1990).
Стыў Дэвіс![]() англ.: Steve Davis | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 22 жніўня 1957(1957-08-22)[1] (66 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: |
|
Грамадзянства: | ![]() |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар’ера: | 1978—2014 |
Найвышэйшы рэйтынг: | 1 (03.05.1983–29.04.1990) |
Прызавыя грошы: | > £5,600,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (Класік 1982) |
Колькасць соценных серый: | 338 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 28 |
Іншыя прафесійныя турніры: | 53 |
Чэмпіён свету: | 1981, 1983, 1984, 1987, 1988, 1989 |
За сваю кар'еру, якая працягваецца з 1978 года, выйграў найбольшую колькасць прафесійных тытулаў, чым любы іншы снукерыст. У 1980-х выйграў 6 чэмпіянатаў свету і пратрымаўся на першым радку сусветнага рэйтынгу на працягу 7 сезонаў запар, стаўшы першым снукерыстам, які выйграў мільён фунтаў стэрлінгаў. Выйграў 28 рэйтынгавых турніраў і займае другое месца (разам з Джонам Хігінсам і Роні О’Саліванам) па колькасці рэйтынгавых перамог у гісторыі (пасля Стывена Хендры). Таксама вядомы тым, што аформіў першы афіцыйны максімальны брэйк (147 ачкоў) у прафесійным снукеры на турніры Лада Класік 11 студзеня 1982 года ў матчы супраць Джона Спэнсэра. Гэты максімум стаў таксама першым, паказаным па ТБ. Усяго зрабіў больш за 350 соценных серый і ўваходзіць у топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 5,5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, займаючы чацвёртае месца ў гісторыі па іх колькасці (пасля Хендры, О'Салівана і Хігінса).
У 1988 годзе стаў першым гульцом, які выйграў усе тры тытулы «Трайной кароны» за адзін сезон. Акрамя таго, з'яўляецца чатырохразовым чэмпіёнам свету ў парным разрадзе з Тоні Мэа (1982, 1983, 1985, 1986) і чатырохразовым пераможцам кубку свету ў складзе зборнай Англіі (1981, 1983, 1988, 1989). У 1997 годзе ў апошні раз перамог на буйным турніры, атрымаўшы тытул Мастэрс ва ўзросце 39 гадоў, але працягваў гуляць на высокім узроўні і пасля гэтага. Дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі ў 2005 годзе ва ўзросце 48 гадоў і заставаўся ў топ-16 сусветнага рэйтынгу да 2008 года (да 50 гадоў), прабыўшы там у агульнай складанасці 25 гадоў, у тым ліку 20 гадоў запар (1980–2000). У 2010 годзе дайшоў да чвэрцьфіналу чэмпіянату свету ва ўзросце 52 гадоў, стаўшы самым узроставым удзельнікам гэтай стадыі з 1983 года, калі ў 1/4 фіналу выйшаў 53-гадовы Эдзі Чарльтан. У 2013 годзе стаў чэмпіёнам свету сярод ветэранаў, а ў канцы сезона 2013/2014 не ўвайшоў у топ-64 і вылецеў з мэйн-тура, але атрымаў запрашальную карту на два наступныя сезоны і меў права выступаць на турнірах да 2016 года, калі падчас чэмпіянату свету ў Крусібле афіцыйна абвясціў аб завяршэнні сваёй прафесійнай кар'еры.
Акрамя снукера Дэвіс гуляў у пул і покер, а таксама пісаў кнігі на розныя тэмы, у тым ліку сюррэалістычную паэзію. Ён 11 гадоў запар (з 1994 па 2004) прымаў удзел у кубку Масконі па "пулу-9" у складзе зборнай Еўропы, выйграўшы турніры ў 1995 і 2002 гадах. Акрамя таго, патрапіў за фінальны стол турніру «Poker Million» у 2003 годзе. У 2001 годзе стаў афіцэрам Ордэна Брытанскай імперыі. Працуе на тэлеканале BBC у якасці каментатара і аналітыка снукерных рэпартажаў.