From Wikipedia, the free encyclopedia
Стымпа́нк, або парапа́нк — кірунак навуковай фантастыкі, які мадэлюе выдуманую цывілізацыю, што засвоіла ў дасканаласці механіку і тэхналогіі паравых машын. Як правіла, стымпанк мае на ўвазе альтэрнатыўны варыянт развіцця чалавецтва з выяўленай агульнай стылізацыяй пад эпоху віктарыянскай Англіі (другая палова XIX стагоддзя) і эпоху ранняга капіталізму з характэрным гарадскім пейзажам і кантрасным сацыяльным расслаеннем. Магчыма, аднак, і наяўнасць у творах стымпанку большай ці меншай долі элементаў фэнтэзі.
Да «панкаўскіх» кампанентаў стымпанку ставіцца асаблівы акцэнт на сапраўднай чалавечай прыродзе, якая кіруецца нізкімі запаламі — пажадлівасцю, гневам, ганарыстасцю, сквапнасцю і зайздрасцю. Агульны стыль стымпанку часцяком выглядае цынічным (груба-адкрытым) і песімістычным (антыўтапічным), аднак, дзякуючы камічным магчымасцям рэтрастылістыкі і альтэрнатыўнай гісторыі, шырока распаўсюджаныя і гумарыстычныя, парадыйныя матывы.
Тым не менш існуе нямала твораў з процілеглай скіраванасцю — рамантыка, драматызм высокіх пачуццяў, нават элементы ўтопіі.
Рэаліі стымпанкавай стылістыкі — «старадаўнія» аўтамабілі, лакаматывы, тэлефоны і т. р., анахранічна ўпісаныя ў больш (або менш) «старадаўні» антураж, лятаючыя караблі-дырыжаблі, механічныя робаты — часам уваходзяць у знарочыста казачныя і нават дзіцячыя творы.
У цяперашні час у грамадскім асяроддзі і масавай культуры назіраюцца з’явы, якія дазваляюць казаць аб стымпанку як пра субкультуру, якая фарміруецца[1]. Стыль «стымпанк» усё шырэй распаўсюджваецца ў графіку, ілюстрацыі, скульптуры, дызайне і нават у сферы камп’ютарных гульняў.
У якасці «сыравіны» дзеля фантазіі аўтары стымпанку выкарыстоўваюць творчасць пісьменнікаў-фантастаў, мастакоў, вынаходнікаў, а таксама фальсіфікатараў XIX ст.
Парамагія — жанр, які ўтвараецца на скрыжаванні стымпанку і фэнтэзі; верагодна, з’яўляецца відам тэхнафэнтэзі. Мадэлюе сусветы, у якіх паравыя тэхналогія суіснуюць с магіяй і расамі, тыповымі дзеля фэнтэзійнай літаратуры (эльфы, гномы, оркі і інш). Прыклады: «Вялікі эліпс» Полы Волскі, «Вакзал страчаных сноў» Чайны Мьевіля, «Месяц гоблінаў» і «Машына гномаў» Тэрэзы Эджэртан, камп’ютарня гульня «Arcanum».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.