Стывен Гровер Кліўленд
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кліўленд (значэнні).
Стывен Гровер Кліўленд (англ.: Stephen Grover Cleveland; 18 сакавіка 1837 — 24 чэрвеня 1908) — 22-і і 24-ы прэзідэнт ЗША, прыхільнік ідэі панамерыканізму. Кліўленд быў адным з трох дэмакратаў (разам з Эндру Джонсанам і Вудра Вільсанам) на пасадзе прэзідэнта ў эпоху рэспубліканскага палітычнага панавання (з 1861 па 1933 гг.) Ён таксама з’яўляецца адзіным кіраўніком у амерыканскай гісторыі, які быў прэзідэнтам два непаслядоўныя тэрміны.
Хуткія факты Стывен Гровер Кліўленд, 18-ы абраны прэзідэнт ЗША[d] ...
Закрыць