![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/M%25C3%25B6bius_strip.jpg/640px-M%25C3%25B6bius_strip.jpg&w=640&q=50)
Стужка Мёбіуса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стужка Мёбіуса (ліст Мёбіуса, пятля Мёбіуса) — тапалагічны аб’ект, найпростая неарыентаваная паверхня з краем, аднабаковая пры ўкладанні ў звычайную трохмерную Эўклідаву прастору . Патрапіць з аднаго пункту гэтай паверхні ў любы іншы можна, не перасякаючы край.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/M%C3%B6bius_strip.jpg/640px-M%C3%B6bius_strip.jpg)
Стужка Мёбіуса была адкрытая незалежна нямецкімі матэматыкамі Аўгустам Фердынандам Мёбіусам і Ёганам Бенедыктам Лістынгам у 1858 годзе. Мадэль стужкі Мёбіуса можа быць лёгка зроблена. Для гэтага дастаткова ўзяць выцягнутую папяровую стужку і злучыць яе канцы, папярэдне перавярнуўшы адзін з іх. У Эўклідавай прасторы існуюць два тыпы стужак Мёбіуса ў залежнасці ад кірунку закручвання: правыя і левыя (тапалагічна, аднак, яны не адрозніваюцца).